Новости

Встреча с городом

23 мая в 18.00, библиотеке №17 г. Минска откроется выставка фотографии "Встреча с городом".

Авторы:
Виктория Розум
Анастасия Шпакова
Надежда Павлова
Татьяна Заренок
Владимир Сутягин

Адрес: Минск, Логойский тракт, 25/1

Мастер-класс "Гуммиарабик"

мастер-класс А. Воскресенского  "Гуммиарабик"Гуммиарабик - старинная фотографическая техника, популярная у фотографов-пикториалистов конца XIX - начала XX века. Данная техника и сегодня она находит своих приверженцев, в Польше, в России и в других странах. Ее еще относят к "благородным" а скорее рукотворным методам печати. В Беларуси немного мастеров знающих этот способ печати. Очередной мастер-класс фотошколы «Мир Фото» «Гуммиарабик» из цикла «Альтернативная фотография» проведет Андрей Воскресенский.

Подробнее ...

Чырвоны. Апантаныя поспехам

У мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адбылася адкрыццё V Рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ-АКАДЭМІЯ”. Арганізатары выставы: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Сёлета тэма і дэвіз выставы – “Чырвоны. Апантаныя поспехам.” Чырвоны ўжо пяты з колераў “АРТ-АКАДЭМІІ” пасля зялёнага (“выявы часу”), белага (“прарыў у бязмежнасць”), блакітнага (“крылы памкненняў”) і жоўтага (“блікі шчасця”).

Подробнее ...

Ушел из жизни Олег Петров.

Олег Ильич Петров 1960-2012Известный белорусский фотохудожник Олег Ильич Петров (1960-2012 г.г.) умер от сердечной недостаточности 13 мая в г. Гродно. Похороны состоятся 15 мая.

Олег Петров член Творческого союза «Фотоискусство», Член Народного фотоклуба «Гродно», много лет отдал подготовке молодых фотографов в стенах фотоклуба, преподавал в Гродненского университете. Подробнее ...

 «Беларуская вёска ў пачатку III тысячагоддзя. Пошукі візуальнай выявы».
Гісторыка-культуралагічнае даследаванне.
Прэзентацыя першая - фотавыстава Ўладзіміра Шарнікава «Беларуская вёска».
Пра такую фатаграфію немагчыма сказаць напэўна, ці з'яўляецца яна фіксацыяй рэальнасці або поглядам на яе…
Мэта дадзенага даследавання - захаваць выяву беларускай вёскі пачатку трэцяга тысячагоддзя.
Да пачатку 2003 года ва Уладзіміра Шарнікава канчаткова сфармаваўся праект - аб'ехаць усю Беларусь і адлюстраваць выяву Беларускай вёскі. Такую Як Ёсць. Без рэмарак і прыўкрас, без вымалёўвання карцінкі, без адмысловага асабістага меркавання. Сфатаграфаваць жыхароў беларускай вёскі – старых, якіх зараз большасць у вёсцы. Сфатаграфаваць простых працаўнікоў вёскі і іх дзяцей - іх хаты, вокны, студні, вуліцы і навакольную прыроду, а часцяком і навакольную разруху якая пайшла з сацыялізму.
Фармаванне візуальнай выявы беларускай вёскі, жыхара беларускай вёскі - вось галоўная задача аўтара і яго даследавання. Уладзімір Шарнікаў абраў для свайго даследавання фотаапарат, бо менавіта такім чынам можна адлюстраваць, візуалізаваць і захаваць на стагоддзі выявы беларускай вёскі. Аўтар адмыслова абмяжоўваецца роляй старонняга назіральніка, толькі часам ён фіксуе дыялогі з мясцовымі жыхарамі. Ён амаль не ўваходзіць у хаты. Уладзімір не збірае факты і статыстыку - ён іх захоўвае ў тым выглядзе і стане, які мог бы ўбачыць любы, хто наведаецца ў дадзены куток Беларусі.
Аўтар абраў палявое даследаванне, Уладзімір пешкі альбо на ровары аб'язджае вёску за вёскай усю Беларусь. Яго жаданне абысці і аб'ехаць усю краіну, а гэта больш 20000 беларускіх вёсак, падаецца на першы погляд невыканальным. Зрэшты, мяркуйце самі, за тры гады пройдзена больш за 1000 населеных пунктаў. Мноства дарог прыйшлося пераадолець, бо часцяком ад вёскі засталася толькі кропка на карце, яе няма на мясцовасці або хутка не будзе – бо ў многіх з іх жывуць усяго некалькі старых. А па тым, што адбываецца ў чарнобыльскай зоне, мы ведаем, што без чалавека і жывёлін хаты і будынкі пачынаюць канаць і хутка руйнуюцца.
Зыход з вёскі маладога насельніцтва ў гарады, які пачаўся ў мінулым стагоддзі, сёння ўжо стаў незваротным. Індустрыялізацыя і глабалізацыя адрынулі беларускую вёску, яе ўклад, яе культуру (у сувязі з індустрыялізацыяй і ўрбанізацыяй колькасць вёсак памяншаецца: у 1950-1955 гг. іх было каля 40 тыс., у 1999 г. - каля 24 тыс.). Можна сказаць, што беларуская вёска як зарадзілася, так і засталася ў мінулым тысячагоддзі.
Цяжка пераацаніць значнасць даследавання Уладзіміра Шарнікава, яго спробу замацаваць у памяці пакаленняў новага тысячагоддзя беларускую вёску пачатку стагоддзя. Ёсць надзея, што сфармаваны візуальны шэраг, атрыманы ў выніку даследавання, стане асновай для далейшых пошукаў, паслужыць справе захавання беларускай вёскі.
Аўтар абраў форму рэпрэзентацыі ў выглядзе паказаў і выстаў. Варта адзначыць, што фатаграфіі Уладзіміра Шарнікава адлюстроўваюць выяву беларускай вёскі, яны выкананыя сапраўдным мастаком, які глыбока адчувае вёску, яе смутак, яе боль. Таму выставы не пакідаюць абыякавымі гледачоў. Сабраны матэрыял, нават пасля строгага адбору, ужо сёння не можа быць нават на 1/7 паказаны на фотавыставе (няма такіх выставачных залаў, ды і хто вытрымае прагляд каля 1000 прац). Таму наступнай найбольш адэкватнай формай рэпрэзентацыі варта лічыць фотаальбом, які можа выходзіць па меры правядзення даследавання і даносіць да ўсёй грамадскасці, зацікаўленай у тым, што адбываецца ў Беларусі, выяву беларускай вёскі. Такую Як Ёсць, і такую, якой яна ўжо не будзе.
Пятровіч Іван Станіслававіч, куратар праекту. Тэл. (029) 6 961 691.
Тэлефон аўтара: Уладзімір Васілевіч Шарнікаў — (029) 6 961 691.

 

Интересная статья? Поделись ей с другими: