Новости

Геометрия одиночества

Афиша выставки Надежды ДегтяревойЭтот город можно читать, как учебник по геометрии. В нем все расчерчено дорогами и трамвайными рельсами, изрыто переходами и тоннелями, пронизано конусами света уличных фонарей и фар машин. Он опутан каналами связи, набит потоками рекламы, формулами успеха, объемами предоплаченного трафика и бесконечными ссылками на виртуальные страницы чьих-то дневников. Здесь даже небо размечено межконтинентальными авиалиниями, а квадратные метры наполнены чьими-то судьбами, прямыми и ломанными, параллельными и пересекающимися.

Подробнее ...

Пацалунак па-беларуску

республиканский фотоконкурс Поцелуй по-белорусскиРэспубліканскі юнацкі фотаконкурс "Пацалунак па-беларуску" (далей - Конкурс) праводзіцца ўпершыню ў рамках рэалізацыі праграмы Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА "Культура свету". Мэтай дадзенай праграмы з'яўляецца прадастаўленне маладым людзям магчымасці знаёмства з нацыянальнай культурай і культурамі іншых краін. Дадзены Конкурс арыентаваны на далучэнне моладзі да нацыянальнай культуры.

Подробнее ...

МЕТАМОРФОЗЫ

МЕТАМОРФОЗЫ ВЫСТАВКА ПИКТОРИАЛЬНОЙ ФОТОГРАФИИВЫСТАВКА ПИКТОРИАЛЬНОЙ ФОТОГРАФИИ
130 ЛЕТИЮ ЛЬВА ДАШКЕВИЧА ПОСВЯЩАЕТСЯ
Среди классиков белорусской фотографии Лев Дашкевич (1882-1957) занимает особое место. Его творчество пропитано романтической атмосферой пикториальной фотографии конца XIX-начала XX века. Такие снимки как портрет жены Зинаиды Онуфриевны, портрет сына Леонарда во время купания, зимние лесные пейзажи, жанровый снимок «Ночь тиха» напоены теплотой, гармонией и любовью. Подробнее ...

Фарбы Венецыі

афиша Цвета ВенецииМэта фотавыставы "Фарбы Венецыі" - не паказаць знаёмыя ўсім з дзяцінства архітэктурныя шэдэўры горада на вадзе, а стварыць у наведвальніка асаблівы эмацыянальны настрой, акцэнтаваць яго ўвагу на дэталях, якія, зліваючыся ў адно, ствараюць цэласны вобраз гэтага дзівоснага горада і дазваляюць кожнаму чалавеку прасякнуцца сапраўды містычнай венецыянскай атмасферай...Выстаўка працягнецца да 4 сакавіка.

Подробнее ...

І. Постаць і твар чалавека ў клятчастай кашулі як аб’ект – перашкода на шляху сонечнага сьвятла. Шэрыя квадраты кашулі адбіваюцца ад паверхні шыбаў і ўтвараюць рытм з плямамі вокнаў на сьцяне суседняга будынку. Складаючы такі камэнтар да фатаграфіі, я, як сапраўдны эпігон, хоць і з пэўнай доляй самаіроніі, дэманструю перайманьне ў якасці аднаго з самых эфектыўных спосабаў выжываньня і , каб пазьбегнуць эфекту пародыі, называю здымак проста: “Партрэт фатографа Ігара Саўчанкі, каторы ў спалучэньні з усім вышэйзгаданым справакаваў з”яўленьне гэтага тэксту”... 

 

ІІ. Сьвятло, якое дасягнула сьцяны, трапіла на матрыцу фотавыявы і нагрэла яе там, дзе пераважае чорны, і адбілася там, дзе болей сьветлага і , запаволіўшы рух на віражах ў аб”ектыве, нагрэла фотаплеўку, перадаўшы ёй і тую частку інфармацыі, што назапашана матрыцай карціны, і тую яе частку, якую яно набыла ў сутыкненьнях з часьцінкамі пылу, туману, крышталікамі лёду, каторыя можа сустрэць сьвятло за тыя 500 сэкундаў, што складаюць шлях ад паверхні Сонца да сустрэчы ў зямной атмасфэры з постаццю і тварам чалавека ў клятчастай кашулі.

ІІІ. Фотакамэра – яшчэ адзін аб”ект культу Сонечнага сьвятла, не павінна быць занадта складанай, каб ня згубіць тую частку інфармацыі, што пераходзіць на матрыцу ад аўтара ў момант адчыненьня заслоны. У выніку павінна нарадзіцца фатаграфія – вакно ў іншую рэальнасьць. “ФЭД“ ў руках вымагае канцэнтрацыі думкі. Таму вельмі лагічным падаецца мне тое, што Ігар Саўчанка заняўся дасьледваньнем паралельнай рэальнасьці (“Весті с западнаго фронта”, да прыкладу). Фотакамэра залішне аўтаматызаваная падсоўвае нам копію рэальнасьці. Лёс персанажаў там не адрозніваецца ад лёсу паўсядзённасьці. Мы можам толькі здагадвацца, ці быў Ньепс першым чалавекам у сьвеце, які зразумеў, трымаючы ў руках першую ў сьвеце фотакарцінку на асфальце – фрагмэнт сьцяны суседняга будынку – зразумеў, што перад ім. Але можна сказаць дакладна: прафаны ня зразумелі нічога, як заўсёды. Пачалі трубіць аб сьмерці жывапісу. Насамрэч канец , толькі ня жывапісу, а самой фатаграфіі, абвясціў праз паўтара стагоддзі беларускі фатограф Ігар Саўчанка. Ён узяў у рукі “Лейку” і разлажыў фатаграфію на атамы, пасьля чаго заявіў аб спыненьні фатаграфічнай дзейнасьці. Але спыніць ня ўдаецца – цягнуць да сябе паралельныя міры.

Валеры Клапоцкі, Узногі, 2008-03-25.

Интересная статья? Поделись ей с другими: