Новости

Встреча с городом

23 мая в 18.00, библиотеке №17 г. Минска откроется выставка фотографии "Встреча с городом".

Авторы:
Виктория Розум
Анастасия Шпакова
Надежда Павлова
Татьяна Заренок
Владимир Сутягин

Адрес: Минск, Логойский тракт, 25/1

Мастер-класс "Гуммиарабик"

мастер-класс А. Воскресенского  "Гуммиарабик"Гуммиарабик - старинная фотографическая техника, популярная у фотографов-пикториалистов конца XIX - начала XX века. Данная техника и сегодня она находит своих приверженцев, в Польше, в России и в других странах. Ее еще относят к "благородным" а скорее рукотворным методам печати. В Беларуси немного мастеров знающих этот способ печати. Очередной мастер-класс фотошколы «Мир Фото» «Гуммиарабик» из цикла «Альтернативная фотография» проведет Андрей Воскресенский.

Подробнее ...

Чырвоны. Апантаныя поспехам

У мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адбылася адкрыццё V Рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ-АКАДЭМІЯ”. Арганізатары выставы: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Сёлета тэма і дэвіз выставы – “Чырвоны. Апантаныя поспехам.” Чырвоны ўжо пяты з колераў “АРТ-АКАДЭМІІ” пасля зялёнага (“выявы часу”), белага (“прарыў у бязмежнасць”), блакітнага (“крылы памкненняў”) і жоўтага (“блікі шчасця”).

Подробнее ...

Ушел из жизни Олег Петров.

Олег Ильич Петров 1960-2012Известный белорусский фотохудожник Олег Ильич Петров (1960-2012 г.г.) умер от сердечной недостаточности 13 мая в г. Гродно. Похороны состоятся 15 мая.

Олег Петров член Творческого союза «Фотоискусство», Член Народного фотоклуба «Гродно», много лет отдал подготовке молодых фотографов в стенах фотоклуба, преподавал в Гродненского университете. Подробнее ...

І. Постаць і твар чалавека ў клятчастай кашулі як аб’ект – перашкода на шляху сонечнага сьвятла. Шэрыя квадраты кашулі адбіваюцца ад паверхні шыбаў і ўтвараюць рытм з плямамі вокнаў на сьцяне суседняга будынку. Складаючы такі камэнтар да фатаграфіі, я, як сапраўдны эпігон, хоць і з пэўнай доляй самаіроніі, дэманструю перайманьне ў якасці аднаго з самых эфектыўных спосабаў выжываньня і , каб пазьбегнуць эфекту пародыі, называю здымак проста: “Партрэт фатографа Ігара Саўчанкі, каторы ў спалучэньні з усім вышэйзгаданым справакаваў з”яўленьне гэтага тэксту”... 

 

ІІ. Сьвятло, якое дасягнула сьцяны, трапіла на матрыцу фотавыявы і нагрэла яе там, дзе пераважае чорны, і адбілася там, дзе болей сьветлага і , запаволіўшы рух на віражах ў аб”ектыве, нагрэла фотаплеўку, перадаўшы ёй і тую частку інфармацыі, што назапашана матрыцай карціны, і тую яе частку, якую яно набыла ў сутыкненьнях з часьцінкамі пылу, туману, крышталікамі лёду, каторыя можа сустрэць сьвятло за тыя 500 сэкундаў, што складаюць шлях ад паверхні Сонца да сустрэчы ў зямной атмасфэры з постаццю і тварам чалавека ў клятчастай кашулі.

ІІІ. Фотакамэра – яшчэ адзін аб”ект культу Сонечнага сьвятла, не павінна быць занадта складанай, каб ня згубіць тую частку інфармацыі, што пераходзіць на матрыцу ад аўтара ў момант адчыненьня заслоны. У выніку павінна нарадзіцца фатаграфія – вакно ў іншую рэальнасьць. “ФЭД“ ў руках вымагае канцэнтрацыі думкі. Таму вельмі лагічным падаецца мне тое, што Ігар Саўчанка заняўся дасьледваньнем паралельнай рэальнасьці (“Весті с западнаго фронта”, да прыкладу). Фотакамэра залішне аўтаматызаваная падсоўвае нам копію рэальнасьці. Лёс персанажаў там не адрозніваецца ад лёсу паўсядзённасьці. Мы можам толькі здагадвацца, ці быў Ньепс першым чалавекам у сьвеце, які зразумеў, трымаючы ў руках першую ў сьвеце фотакарцінку на асфальце – фрагмэнт сьцяны суседняга будынку – зразумеў, што перад ім. Але можна сказаць дакладна: прафаны ня зразумелі нічога, як заўсёды. Пачалі трубіць аб сьмерці жывапісу. Насамрэч канец , толькі ня жывапісу, а самой фатаграфіі, абвясціў праз паўтара стагоддзі беларускі фатограф Ігар Саўчанка. Ён узяў у рукі “Лейку” і разлажыў фатаграфію на атамы, пасьля чаго заявіў аб спыненьні фатаграфічнай дзейнасьці. Але спыніць ня ўдаецца – цягнуць да сябе паралельныя міры.

Валеры Клапоцкі, Узногі, 2008-03-25.

Интересная статья? Поделись ей с другими: