| 17 Января 2012
17 студзеня 2012 г. а 17-й гадзіне ў галерэі "Панарама" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі фотамастака Генадзя Падбароднікава (Масква) "Фарбы Венецыі".
На выстаўцы прадстаўлены 42 фота, зробленыя аўтарам у перыяд з 2003 па 2011 гады.
Генадзь Падбароднікаў працуе дырэктарам вытворчасці тэлевізійных праграм у адной з прыватных маскоўскіх тэлекампаній, аднак значную - калі нават не асноўную - частку свайго жыцця прысвячае фатаграфіі і пазнавальнай літаратуры.
У 2008-2009 гг. пад кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле Генадзя былі выдадзены тры кнігі з серыі "Городское путешествие. Москва с Павлом Любимцевым", праліюстраваных ягонымі фотаздымкамі (каля 1000 фота ў трох тамах).
Апошнія некалькі год Генадзь працуе над ілюстраванай кнігай пра Святлейшую Рэспубліку Венецыю.

Мэта фотавыставы "Фарбы Венецыі" - не паказаць знаёмыя ўсім з дзяцінства архітэктурныя шэдэўры горада на вадзе, а стварыць у наведвальніка асаблівы эмацыянальны настрой, акцэнтаваць яго ўвагу на дэталях, якія, зліваючыся ў адно, ствараюць цэласны вобраз гэтага дзівоснага горада і дазваляюць кожнаму чалавеку прасякнуцца сапраўды містычнай венецыянскай атмасферай...Выстаўка працягнецца да 4 сакавіка.
Кантактныя тэлефоны: (017)293 28 33, (017) 293 27 66.




Известный белорусский фотохудожник Олег Ильич Петров (1960-2012 г.г.) умер от сердечной недостаточности 13 мая в г. Гродно. Похороны состоятся 15 мая.


