| 21 Ноября 2011
23 лістапада 2011 года а 17-й гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” пад гукі музыкі групы “Мамкіны бусы” адкрыецца фотапраект Вольгі Бубiч “Горад унутры”. Праект прысвечаны Мінску і яго жыхарам і з’яўляецца своеасаблівай спробай дакументаванага аналізу псіхалогіі чалавека ў горадзе і горада ў чалавеку.
У работах Вольгі Бубіч Мінск паказаны не зусім такім, якім яго малююць на паштоўках. Горад тут можна ўбачыць вачыма сучаснай моладзі, якая актыўна ўзаемадзейнічае з прасторай сталіцы: кідае выклік і марыць, дасягае і губляе, атрымлівае асалоду ад цішыні паркаў ці акунаецца ў шум плошчаў.
Фотапраект «Горад унутры» – пра людзей і горад, пра пошук гармоніі ў стасунках паміж імі і выяўленне асабліва тонкіх абрысаў гэтай гармоніі, якую фатограф паспрабавала паказаць праз дыптыхі: псіхалагічны партрэт чалавека і месца, якое ён лічыць сваім любімым.
Праект «Горад унутры» заняў трэцяе месца на міжнародным фестывалі беларускамоўнай рэкламы “Аднак”, які прайшоў у чэрвені 2011 года.
Вольга Бубіч з’яўляецца выкладчыкам кафедры англійскай мовы і моўнай камунікацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акрамя моўных прадметаў, чытае курс фатаграфіі ў візуальным даследаванні. Фотамастацтву вучылася, наведваючы майстар-класы Андрэя Дубініна (Беларусь, Мінск), Аляксея Нікішына (Расія, Масква), Кладзін Дары (Францыя).

Выстава будзе працаваць з 23 лістапада па 10 снежня 2011 года.
Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 227 - 26 - 12. Мы працуем: 11.00 – 19.00, выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.




Известный белорусский фотохудожник Олег Ильич Петров (1960-2012 г.г.) умер от сердечной недостаточности 13 мая в г. Гродно. Похороны состоятся 15 мая.


