Новости

Встреча с городом

23 мая в 18.00, библиотеке №17 г. Минска откроется выставка фотографии "Встреча с городом".

Авторы:
Виктория Розум
Анастасия Шпакова
Надежда Павлова
Татьяна Заренок
Владимир Сутягин

Адрес: Минск, Логойский тракт, 25/1

Мастер-класс "Гуммиарабик"

мастер-класс А. Воскресенского  "Гуммиарабик"Гуммиарабик - старинная фотографическая техника, популярная у фотографов-пикториалистов конца XIX - начала XX века. Данная техника и сегодня она находит своих приверженцев, в Польше, в России и в других странах. Ее еще относят к "благородным" а скорее рукотворным методам печати. В Беларуси немного мастеров знающих этот способ печати. Очередной мастер-класс фотошколы «Мир Фото» «Гуммиарабик» из цикла «Альтернативная фотография» проведет Андрей Воскресенский.

Подробнее ...

Чырвоны. Апантаныя поспехам

У мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адбылася адкрыццё V Рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ-АКАДЭМІЯ”. Арганізатары выставы: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Сёлета тэма і дэвіз выставы – “Чырвоны. Апантаныя поспехам.” Чырвоны ўжо пяты з колераў “АРТ-АКАДЭМІІ” пасля зялёнага (“выявы часу”), белага (“прарыў у бязмежнасць”), блакітнага (“крылы памкненняў”) і жоўтага (“блікі шчасця”).

Подробнее ...

Ушел из жизни Олег Петров.

Олег Ильич Петров 1960-2012Известный белорусский фотохудожник Олег Ильич Петров (1960-2012 г.г.) умер от сердечной недостаточности 13 мая в г. Гродно. Похороны состоятся 15 мая.

Олег Петров член Творческого союза «Фотоискусство», Член Народного фотоклуба «Гродно», много лет отдал подготовке молодых фотографов в стенах фотоклуба, преподавал в Гродненского университете. Подробнее ...

11 кастрычніка а 17-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё міжнароднага  мультыпраекта «Лемарыс», які прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Станіслава Лема.

Станіслаў Лем  ­- польскі пісьменнік, сатырык, філосаф, фантаст і футуролаг, кнігі якога перакладзены больш чым на 30 моў свету. Ён па праву лічыцца адным з самых выдатных пісьменнікаў-філосафаў ХХ стагоддзя. Яго творы адносяць да класікі фантастычнага жанру.

Пісьменнік ствараў дзіўныя, небывалыя сусветы, яго героі сутыкаюцца з невядомымі для чалавека істотамі, вырашаюць найважнейшыя пытанні чалавечага быцця, губляюць і знаходзяць сябе ў бясконцых прасторах Космасу. Творы Станіслава Лема вырываюць чытача са звыклага асяроддзя і прымушаюць паглядзець на сваё жыццё пад іншым ракурсам. Проза Лема  ­- хутчэй філасофія, якая падаецца чытачу ў мастацкіх вобразах. Ён залівае яркім і халодным святлом розуму патаемныя куткі чалавечай душы. Пад сумненне ставіцца ўсё ­- ажно да самых простых і ўстойлівых ісцін.

Станіслаў Лем пісаў пераважна пра немагчымасць зносін чалавецтва з далёкімі ад людзей пазазямнымі цывілізацыямі, а таксама пра тэхналагічную будучыню нашай планеты. Больш познія яго працы прысвечаны паказу жыцця ідэалістычнага, утапічнага грамадства і праблемам існавання чалавека ў свеце, у якім яму няма чым заняцца з-за тэхналагічнага развіцця. Яркія вобразы, мудрагелістыя характары і глыбокі псіхалагізм твораў прыцягваюць да сябе мастакоў розных жанраў. Гледачы гэта ўбачаць на мастацкай выстаўцы, якая ўключае творы жывапісу, графікі, скульптуры, фота.

Мультыпраект «Лемарыс» уключае ў сябе шэраг асобных мерапрыемстваў:

  • выстаўка-прагляд кніг С. Лема з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • выстаўка кніжнай калекцыі перакладчыка лемаўскіх твораў Віктара Язневіча;
  • выстаўка кніг аднаго твора (раман «Салярыс»);
  • выстаўка ілюстрацый да твораў С. Лема польскага графіка Даніэля Мроза;
  • выстаўка ілюстрацый да твораў С. Лема мастака з Санкт-Пецярбурга Аляксея Андрэева;
  • выстаўка малюнкаў пісьменніка С. Лема;
  • выстаўка твораў беларускіх мастакоў, прысвечаных творчасці С. Лема (жывапіс, фота, скульптура, камп'ютарная графіка і г. д.).

Выстаўка працягнецца да 4 лістапада.

Запрашаем да ўдзелу ў выстаўцы мастакоў, фотамастакоў, дызайнераў, скульптараў, і г. д., чыя творчасць блізкая лемаўскай тэматыцы. Просім дасылаць фота сваіх работ для правядзення адбору на e-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript

Кантактныя тэлефоны: 293 28 33, 293 28 23, (029) 684 67 92 (велком), (029) 779 53 48 (МТС).


Интересная статья? Поделись ей с другими: