Новости

Встреча с городом

23 мая в 18.00, библиотеке №17 г. Минска откроется выставка фотографии "Встреча с городом".

Авторы:
Виктория Розум
Анастасия Шпакова
Надежда Павлова
Татьяна Заренок
Владимир Сутягин

Адрес: Минск, Логойский тракт, 25/1

Мастер-класс "Гуммиарабик"

мастер-класс А. Воскресенского  "Гуммиарабик"Гуммиарабик - старинная фотографическая техника, популярная у фотографов-пикториалистов конца XIX - начала XX века. Данная техника и сегодня она находит своих приверженцев, в Польше, в России и в других странах. Ее еще относят к "благородным" а скорее рукотворным методам печати. В Беларуси немного мастеров знающих этот способ печати. Очередной мастер-класс фотошколы «Мир Фото» «Гуммиарабик» из цикла «Альтернативная фотография» проведет Андрей Воскресенский.

Подробнее ...

Чырвоны. Апантаныя поспехам

У мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адбылася адкрыццё V Рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ-АКАДЭМІЯ”. Арганізатары выставы: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Сёлета тэма і дэвіз выставы – “Чырвоны. Апантаныя поспехам.” Чырвоны ўжо пяты з колераў “АРТ-АКАДЭМІІ” пасля зялёнага (“выявы часу”), белага (“прарыў у бязмежнасць”), блакітнага (“крылы памкненняў”) і жоўтага (“блікі шчасця”).

Подробнее ...

Ушел из жизни Олег Петров.

Олег Ильич Петров 1960-2012Известный белорусский фотохудожник Олег Ильич Петров (1960-2012 г.г.) умер от сердечной недостаточности 13 мая в г. Гродно. Похороны состоятся 15 мая.

Олег Петров член Творческого союза «Фотоискусство», Член Народного фотоклуба «Гродно», много лет отдал подготовке молодых фотографов в стенах фотоклуба, преподавал в Гродненского университете. Подробнее ...

Міжнародны фестываль графічнага дызайну ў рамках  польскага старшынства ў Еўрапейскім саюзе ў 2011 годзе
Праект праводзіцца ў рамках праграмы: Польскае Старшынства 2011 - Прамэса
Афіцыйны партнёр праекта: Асацыяцыя дызайнераў-графікаў Польшчы  (STGU)

Мінск, 9 верасня - 9 кастрычніка 2011 г.

Цэнтр сучаснага мастацтва ў горадзе Торунь – адзін з самых маладых і актыўна дзеючых нацыянальных інстытутаў, які садзейнічае падтрымцы сучасных польскіх мастакоў, на гэты раз пераносіць сваю актыўнасць у суседнюю Беларусь. У рамках міждысцыплінарнага Фестывалю Графічнага Дызайну – Дызайн Дыялогу сустрэнуцца два розныя мастацкія асяроддзі з іх рознымі гістарычнымі традыцыямі і сучаснымі тэндэнцыямі.

Асноўнай ідэяй фестывалю з'яўляецца тытульнае слова ДЫЯЛОГ – дыялог і абмен вопытам паміж польскімі і беларускімі мастакамі, дыялог розных форм і артыстычных канцэпцый, а таксама дыялог паміж рознымі дысцыплінамі мастацтва – графікай, музыкай і анімацыяй. Дыялог будзе таксама адпраўной кропкай для розных супастаўленняў і  параўнанняў, але, перш за ўсё, задача яго заключаецца ў стварэнні мастакам і гледачам магчымасці пазнаёміцца і вывучыць новыя з'явы і формы графічнага дызайну. Фестывальныя прэзентацыі і семінары будуць выдатным полем для абмену вопытам паміж маладымі і пачынаючымі мастакамі і прафесіяналамі. Гэта таксама ідэальная магчымасць для пачаткаў творчага супрацоўніцтва, якое можа прывесці ў будучыні да рэалізацыі іншых сумесных польска - беларускіх праектаў.

Удзельнікамі фестывалю будуць выбітныя польскія дызайнеры і дызайн-тэарэтыкі, у тым ліку Давід Кажэква, Хакоба, Homework, Францішак Отта, Міраслаў Адамчык, Шымон Саліньскі, Нікадзім  Прэнгоўскі і Рэнэ Вавжкевіч.

Праграма

Пленэрная выстава па Плошчы Якуба Коласа (09.09 – 09.10.2011), а таксама выстава ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (09.09 – 09.10.2011)
Асноўныя падзеі фестывалю – гэта, у першую чаргу, пленэрная выстава плакатаў на культурную тэму і выстава графічных знакаў – лагатыпаў – у мінскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. На выставах будуць прадстаўлены працы беларускіх і польскіх  мастакоў.  Плакат вельмі часта выкарыстоўвае спрошчаную графічную форму, якая ўвасабляе пэўную кароткую думку, галаваломку.  З іншага боку, найбольш радыкальнай формай гэтай канцэпцыі з’яўляецца лагатып, у якім галоўная ідея – сінтэз.  Параўнанне майстэрства плакату і графічных знакаў – лагатыпаў – будзе падставай для дыскусіі і арганізацыі творчых семінараў.

Семінары і лекцыі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (6.10 – 09.10.2011)
У другой частцы фестывалю, на працягу чатырох дзён, польскія мастакі будуць праводзіць семінары па графіцы, а таксама лекцыі, на якіх беларуская аўдыторыя пазнаёміцца са спецыфікай працы польскіх дызайнераў, іх філасофіяй і крыніцамі натхненняў. На гэтых сустрэчах будуць разгледжаны пытанні, звязаныя з тыпаграфікай, фірмовым стылем і формай плаката.

Мультымедыйны канцэрт (08.10.2011) і прэзентацыя інтэрактыўнай ўстаноўкі (09.09 – 11.09.2011) у Нацыянальнай школе прыгажосці.

Адным з мерапрыемстваў фестывалю будзе таксама незвычайны мультымедыйны канцэрт, свайго роду мастацкі дыялог паміж польскім мастаком Міхалам Межвай і беларускім dj’ем Паўлам Амбіёнтам. Аўдыторыя будзе таксама мець магчымасць убачыць вельмі складаную тэхналагічна інтэрактыўную ўстаноўку Паўла Яніцкага, якая дазваляе гледачам актыўна ўдзельнічаць у творчым працэсе. Асноўным элементам інсталяцыі будзе праекцыя, адлюстраваная на падлозе. Гледачы будуць рухацца па своеасаблівым экране, змяняючы размяшчэнне графічных элементаў праекцыі. Усе візуальныя акцыі будуць суправаджацца гукавымі эфектамі.

Вынікамі фестывалю будуць адмыслова надрукаваныя плакаты і лагатыпы ў незвычайных фарматах, якія ў далейшым будуць прадстаўлены таксама ў Польшчы. Віртуальным адлюстраваннем дзейнасці фестывалю будзе спецыяльна створаны вэб-блог на польскай, беларускай і англійскай мовах, на якім будуць дакументаваны падзеі, з'явы і каментары, якія будуць тычыцца Дызайну ДЫЯЛОГУ. Трансляцыя ўсіх мерапрыемстваў і сустрэч дазволіць рэгулярна сачыць за дзейнасцю фестывалю. Мастакі і аматары змогуць прадставіць свае працы ў віртуальнай галерэі. Будзе створана магчымасць міжнароднага абмену думкамі і вопытам, можна будзе каментаваць і ацэньваць бягучыя падзеі ў сферы графічнага дызайну.

Дызайн Дыялогу
Мінск 2011

плакат, Фестываль Графічнага Дызайну DIALOGUE DESIGN - ДЫЗАЙН ДЫЯЛОГУ

Праграма (падрабязна)

09/09. / Пятніца

17.00
/ Музей сучаснага выяўленчага мастацтва,
Праспект Незалежнасці, 47

Адкрыццё фестывалю

Вернісаж пленэрнай выставы плакатаў
(Выстава працуе 09/09 – 09/10 Плошча Якуба Коласа)

Вернісаж графічных знакаў - лагатыпаў
(Выстава працуе 09/09 - 09/10 Музей сучаснага выяўленчага мастацтва)

19.00 - 22.00 / 09.09
16.00 - 22.00 / 10 – 11.09
/ Нацыянальная школа прыгажосці,
вул. Мельнікайтэ, 4

Інтэрактыўная ўстаноўка - Павел Яніцкі

06/10. / Чацвер

10.00 -13.00
15.00 - 18.00
/ Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Праспект Незалежнасці, 81

Семінар - Каліграфія
Францішак Отта

19.00 - 20.00
Лекцыя

Францішак Отта

07/10. / Пятніца

10.00 -13.00
15.00 - 18.00
/ Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Праспект Незалежнасці, 81

Семінар - Плакат
Нікадзім Прэнгоўскі

19.00 - 20.00
Лекцыя
Нікадзім Прэнгоўскі

08/10. / Субота

10.00 - 15.00

/ Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Праспект Незалежнасці, 81

Семінар - Піктаграмы
Шымон Саліньскі

17.00 - 18.00
Лекцыя
Рэнэ Вавжкевіч

21.00
/ Нацыянальная школа прыгажосці
вул. Мельнікайтэ, 4

Мультымедыйны канцэрт
Павел Амбіёнт / Міхал Межва

09/10. / Нядзеля

10.00 -13.00
15.00 - 18.00

/ Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Праспект Незалежнасці, 81

Семінар - Лагатып
Давід Кажэква

19.00 - 20.00
Лекцыя
Давід Кажэква

Интересная статья? Поделись ей с другими: