| 30 Марта 2011
31 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі“ВЯРТАННЕ ДА РАМАНТЫЗМУ” (“LE RETOUR AU ROMANTISME”).
Сумесны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь.
На выстаўцы свае работы экспануюць мастакі розных пакаленняў і творчых кірункаў: Фёдар Ястраб, Яўген Шунейка, Ірына Котава, Юрый Падолін, Ігар Гарбуноў, Людміла Налівайка, Карына Харанека, Елізавета Пастушэнка, Вераніка Малашчук, Уладзімір Рынкевіч, Вольга Мельнік, Аляўціна Башкатава, Дар’я Мароз-Карат, Зміцер Шапавалаў і інш. Акрамя персанальных работ, аўтары прадставяць калектыўную працу-інсталяцыю на тэму французскай граматыкі “Знайдзі свой дзеяслоў”.
Мастацкія работы, прадстаўленыя на выстаўцы, увасабляюць пераасэнсаванне ідэй, што нарадзіліся ў французскім мастацтве другой паловы ХІХ ст. і аказалі найбольшы ўплыў на далейшае развіццё заходнееўрапейскай культуры. Эстэтычныя практыкі рамантызму, рэалізму, імпрэсіянізму і сімвалізму не маглі не натхніць сучасных беларускіх мастакоў. Удзельнікі выставы, аўтары жывапісных, графічных, тэкстыльных кампазіцый актуалізавалі вобразныя здабыткі выбітных тагачасных французскіх мастакоў і выявілі ў сучаснай манеры тыя гістарычныя падзеі і жыццёвыя з’явы, якія не былі поўнасцю асветленыя творцамі-першапраходцамі. Гэтая творчая недавыказанасць тлумачыцца непрыняццем у буржуазных колах наватарства дэмакратычнага мастацтва і фармальнымі пошукамі сродкаў выразнасці. Да таго ж, мастацкія сістэмы вельмі хутка змянялі адна адну, таму многія тэматычныя адкрыцці прайшлі незаўважанымі, але застаюцца вартымі ўзнаўлення ў сучасным кантэксце. Беларускія прадстаўнікі сучаснай прафесійнай мастацкай школы адчуваюць патрэбу адрадзіць парыжскія традыцыі на беларускай глебе і ўзбагаціць ідэю рамантызму, выяўленую ў сучасных формах, зразумелых сённяшняму гледачу.
Прадстаўленая экспазіцыя спрыяе далейшаму плённаму дыялогу айчыннай і заходнееўрапейскай культурнай спадчыны.
Выстаўка “Вяртанне да рамантызму” будзе доўжыцца да 26 красавіка.
Тэл. для даведак: 293-28-23, 293-27-67
e-mail:
Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
прасп. Незалежнасці, 116, 22-гі паверх




Известный белорусский фотохудожник Олег Ильич Петров (1960-2012 г.г.) умер от сердечной недостаточности 13 мая в г. Гродно. Похороны состоятся 15 мая.


