| 04 Марта 2011
3 сакавіка ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) пачала працу выстава «Кветкавы рай IV».
Пазнаёміцца з экспазіцыяй праекта «Кветкавы Рай» Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Міжнародная гільдыя жывапісцаў прапануюць ужо чацвёрты раз.
«Кветкавы Рай» задумваўся як праект-віншаванне, каб напярэдадні веснавых святаў нагадаць гледачу пра хуткае абуджэнне прыроды. Кветкі прыносяць у нашу штодзённасць радасць, пяшчоту і феерверк колераў, не пакідаюць раўнадушным ніводнага гледача. Яны, як і сапраўднае мастацтва, робяць наша жыццё больш яркім, шчаслівым і непаўторным.
На выстаўцы свае работы прадставяць каля 40 майстроў жывапісу, фотамастацтва і графікі. Сярод іх знакамітыя мастакі, імёны якіх добра вядомыя беларускаму гледачу, а таксама тыя, хто толькі пачынае свой творчы шлях. Творы перадаюць уражанні мастакоў, самыя цёплыя пачуцці і глыбокія эмацыянальныя перажыванні.
Выстаўка «Кветкавы рай IV» пройдзе ў мастацкіх галерэях «Лабірынт» і «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і працягнецца да 14 красавіка 2011 г.
Е-mail:
Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript




Известный белорусский фотохудожник Олег Ильич Петров (1960-2012 г.г.) умер от сердечной недостаточности 13 мая в г. Гродно. Похороны состоятся 15 мая.


