Новости

Встреча с городом

23 мая в 18.00, библиотеке №17 г. Минска откроется выставка фотографии "Встреча с городом".

Авторы:
Виктория Розум
Анастасия Шпакова
Надежда Павлова
Татьяна Заренок
Владимир Сутягин

Адрес: Минск, Логойский тракт, 25/1

Мастер-класс "Гуммиарабик"

мастер-класс А. Воскресенского  "Гуммиарабик"Гуммиарабик - старинная фотографическая техника, популярная у фотографов-пикториалистов конца XIX - начала XX века. Данная техника и сегодня она находит своих приверженцев, в Польше, в России и в других странах. Ее еще относят к "благородным" а скорее рукотворным методам печати. В Беларуси немного мастеров знающих этот способ печати. Очередной мастер-класс фотошколы «Мир Фото» «Гуммиарабик» из цикла «Альтернативная фотография» проведет Андрей Воскресенский.

Подробнее ...

Чырвоны. Апантаныя поспехам

У мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адбылася адкрыццё V Рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ-АКАДЭМІЯ”. Арганізатары выставы: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Сёлета тэма і дэвіз выставы – “Чырвоны. Апантаныя поспехам.” Чырвоны ўжо пяты з колераў “АРТ-АКАДЭМІІ” пасля зялёнага (“выявы часу”), белага (“прарыў у бязмежнасць”), блакітнага (“крылы памкненняў”) і жоўтага (“блікі шчасця”).

Подробнее ...

Ушел из жизни Олег Петров.

Олег Ильич Петров 1960-2012Известный белорусский фотохудожник Олег Ильич Петров (1960-2012 г.г.) умер от сердечной недостаточности 13 мая в г. Гродно. Похороны состоятся 15 мая.

Олег Петров член Творческого союза «Фотоискусство», Член Народного фотоклуба «Гродно», много лет отдал подготовке молодых фотографов в стенах фотоклуба, преподавал в Гродненского университете. Подробнее ...

“Лісты святлом” –  гэта серыя прысвечана “дуалізму змроку і святла”.  Святло – як крыніца натхнення, як радасць, як доказ жыцця…  І, вядома, фатаграфія – як пастка для светлавых хваляў, часціц, здольная  выявіць, зрабіць бачнай ва ўсіх сэнсах слова гэту адну з самых дзіўных з’яў света.  Дзе ж расстаўляе фатограф свае пасткі для святла, калі працягнуць гэты шэраг “паляўнічы – здабыча”?   

Выстава фатаграфій Марыны Бацюковай
1 – 31 сакавіка 2011г.…
Полацкая мастацкая галерэя

Экспазіцыя аб’ядноўвае дзве серыі фатографа Марыны Бацюковай – “Лісты святлом” і “Пяшчоты хвалі”.

“Лісты святлом” –  гэта серыя прысвечана “дуалізму змроку і святла”.  Святло – як крыніца натхнення, як радасць, як доказ жыцця…  І, вядома, фатаграфія – як пастка для светлавых хваляў, часціц, здольная  выявіць, зрабіць бачнай ва ўсіх сэнсах слова гэту адну з самых дзіўных з’яў света.  Дзе ж расстаўляе фатограф свае пасткі для святла, калі працягнуць гэты шэраг “паляўнічы – здабыча”?

Марына Бацюкова фатаграфуе горад у самых разнастайных яго жыццёвых праявах. І ў яе выпадку напружаная справа паляўнічага-фатографа, яго пагоня за знікаючым аб’ектам здымак,  ператвараецца ў няспешны шпацыр – калі камера фіксуе сцэны жыцця  не як  кароткія, няхай і  шчаслівыя, імгненні ( былі – і, на жаль, зніклі), а як тыя,  якія ніколі не скончацца,  могуць не скончыцца. Не мітуслівасць часу, а ягоная аб’ёмнасць,  незабыўнасць моманту – вось у якое сіло трапляе святло, горад, людзі  на фатаграфіях Марыны Бацюковай. Гэта  “працягласць” кадра, шчырая зачараванасць, замілаванне  імгненнем і ствараюць асаблівы почарк аўтара, яго індывідуальны погляд на свет. Не захаваць хвіліны, а працягнуць іх.

Кветкі як хвалі пяшчоты, як адчуванне галавакружальнай асалоды…
Фатограф наўмысна “выключае” колер, які  перашкаджае наблізіцца да гэтай кранальнай безаабароннасці кветак,   да іх невыноснага хараства, якое, як нам здаецца,  заўжды патрабуе нашага ўмяшальніцтва. Без гэтай залішняй відавочнасці колеру, “матэрыялізацыі”, кветкі пачынаюць распускаць водар чуллівасці, абуджаючы ў нас больш кінестэтыкаў, чым візуалаў – тых, каму  неабходна не толькі бачыць, назіраць, любавацца, але – абавязкова – успрымаць дотыкам, уражвацца, адчуваць.

І гэта, сапраўды,  захапляльна. Пяшчотна.  Чулліва.

Дар’я Амяльковіч

Интересная статья? Поделись ей с другими:

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить