| 28 Ноября 2010
экслiбрыс · фатаграфiя
Мы запрашаем на цiкавую мастацкую размову. Размова пойдзе пра экслiбрыс, фатаграфiі, пра польскi горад Жары, якому споўнiлася 750 год. На працягу 20 гадоў у гэтым горадзе праходзяць мiжнародныя i нацыянальныя маладзёжныя конкурсы, бiенале, праекты, пленэры.
Што такое экслiбрыс i як ён выкарыстоўваецца у нашы днi?
Фатаграфiя… Якая яна сёння?
Кнiгi… Колькi людзей клапатлiва, з любоўю збiраюць i захоўваюць iх! Многiя ўпрыгожваюць свае кнiгi экслiбрысамi - невялiкiмi па-мастацку зробленымi знакамi. Слова "экслiбрыс"– лацiнскага паходжання.
У перакладзе азначае "з кнiг”. Акрамя слова "экслiбрыс" аматары кнiг i мастацтвазнаўцы карыстаюцца таксама тэрмiнам "кнiжны знак". Экслiбрыс уяўляе сабой невялiкi папяровы ярлычок з прозвiшчам кнiгаўладальнiка. Малюнак экслiбрыса вобразна адлюстроўвае iнтарэсы i густы складальнiка, яго прафесiю. Кніжны знак, як адзiн з вiдаў малых форм графiкi, з'яўляецца самастойным творам мастацтва.
У польскiм горадзе Жары з 1986 года праходзяць мiжнародныя бiенале маладзёжнага экслiбрыса. Працы вельмi разнастайныя i зроблены на высокім узроўнi. Кожны год журы дае ацэнку працам i прысуджае ўзнагароды. Цiкава ўбачыць экслiбрысы маладых мастакоў. У кожным маленькiм творы свой погляд на свет, пачуццi i думкi.
Маладыя людзi з Аргенцiны, Балгарыi, Беларусi, Эстонii, Лiтвы, Расii, Польшчы, Славакii, Украiны i з iншых краiн бяруць удзел у біенале экслібрыса, што сведчыць аб пашырэнні цікавасці да кніжнага знака.
Сучасны экслібрыс даволі багаты па тэматыцы – прырода, архітэктура, гісторыя… Можна смела сказаць, што экслібрыс – адзін з паказчыкаў культурнага ўзроўню народа.
Фатаграфія…
Мы запрашаем на вандроўку па нацыянальным конкурсе фатаграфii, якi праходзіць кожны год. Гэта вельмi яскравая падзея ў жыццi г.Жары.
Фатографы рознага часу iмкнулiся адлюстраваць самыя разнастайныя сюжэты, архiтэктуру, жыццё, чалавека. Перад намi партрэты, якія характарызуюць розных людзей, iх жыццё, маленькiя гiсторыi, пейзажы…
Дыяпазон прадстаўленых на выставе прац вельмi шырокi - гэта флора i фаўна, архiтэктура, партрэт. Фантазiя, пошук, пачуццi. Высокая якасць i цудоўная разнастайнасць прац - асноўныя характарыстыкi прадстаўленых твораў.
Фотаздымкi могуць расказаць пра многае...

Карына Харанека
дацэнт,
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў




Известный белорусский фотохудожник Олег Ильич Петров (1960-2012 г.г.) умер от сердечной недостаточности 13 мая в г. Гродно. Похороны состоятся 15 мая.


