Новости

Встреча с городом

23 мая в 18.00, библиотеке №17 г. Минска откроется выставка фотографии "Встреча с городом".

Авторы:
Виктория Розум
Анастасия Шпакова
Надежда Павлова
Татьяна Заренок
Владимир Сутягин

Адрес: Минск, Логойский тракт, 25/1

Мастер-класс "Гуммиарабик"

мастер-класс А. Воскресенского  "Гуммиарабик"Гуммиарабик - старинная фотографическая техника, популярная у фотографов-пикториалистов конца XIX - начала XX века. Данная техника и сегодня она находит своих приверженцев, в Польше, в России и в других странах. Ее еще относят к "благородным" а скорее рукотворным методам печати. В Беларуси немного мастеров знающих этот способ печати. Очередной мастер-класс фотошколы «Мир Фото» «Гуммиарабик» из цикла «Альтернативная фотография» проведет Андрей Воскресенский.

Подробнее ...

Чырвоны. Апантаныя поспехам

У мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адбылася адкрыццё V Рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ-АКАДЭМІЯ”. Арганізатары выставы: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Сёлета тэма і дэвіз выставы – “Чырвоны. Апантаныя поспехам.” Чырвоны ўжо пяты з колераў “АРТ-АКАДЭМІІ” пасля зялёнага (“выявы часу”), белага (“прарыў у бязмежнасць”), блакітнага (“крылы памкненняў”) і жоўтага (“блікі шчасця”).

Подробнее ...

Ушел из жизни Олег Петров.

Олег Ильич Петров 1960-2012Известный белорусский фотохудожник Олег Ильич Петров (1960-2012 г.г.) умер от сердечной недостаточности 13 мая в г. Гродно. Похороны состоятся 15 мая.

Олег Петров член Творческого союза «Фотоискусство», Член Народного фотоклуба «Гродно», много лет отдал подготовке молодых фотографов в стенах фотоклуба, преподавал в Гродненского университете. Подробнее ...

Пад такою назвай у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” пачала працаваць выстава, прысвечаная 65-годдзю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. На ёй прадстаўлены эксклюзіўныя фотаздымкі розных гадоў, якія адлюстроўваюць моманты гістарычнага шляху арганізацыі, шматгранную дзейнасць ААН у розных краінах свету.

Выстава будзе працаваць з 21 кастрычніка па 12 лістапада 2010г.
Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); тэл. 227 26 12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00, вых. : нядзеля, панядзелак.

Выставу складаюць наступныя здымкi:

  • Сустрэча лідэраў вялікіх дзяржаў-саюзніц у Ялце

12 лютага 1945 года
Ялта, СССР

  • Калектыўны здымак з Саміта тысячагоддзя ААН

6 верасня 2000 года
Штаб-кватэра Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку

  • Афіцэр-вайсковец Місіі МІНУСТАН корміць дзіця

20 сакавіка 2009 года
Порт-а-Прэнс, Гаіці

  • ЮНІСЕФ праводзіць вакцынацыю дзяцей ад адзёру (коры) ў ДРК

10 верасня 2007 года
Паўночнае Ківу, Дэмакратычная Рэспубліка Конга

  • Дзяўчынкі рыхтуюцца да іспытаў у Афганістане

14 лістапада 2007 года
Баміян, Афганістан

  • ПРААН пашырае магчымасці мангольскіх пастухоў у выкарыстанні устойлівых метадаў гаспадарання

30 ліпеня 2009 года
Муст, Манголія

  • Першая сесія Савета Бяспекі ААН

17 студзеня 1946 года
Лондан, Вялікабрытанія

  • Штаб-кватэра Арганізацыі Аб'яднаных Нацый

Сцягі дзяржаў-сябраў лунаюць ля Штаб-кватэры ААН.
30 снежня 2005 года
Штаб-кватэра ААН, Нью-Ёрк

  • Першае пасяджэнне Савета Бяспекі ў Парыжы

16 верасня 1948 года
Парыж, Пале-дэ-Шайо, Францыя

  • Уступная сесія канферэнцыі па стварэнні Арганізацыі бяспекі дзеля міру ў пасляваенным свеце

21 жніўня 1944 года
Вашынгтон, ЗША

  • Паўночна-Заходні Пакістан пацярпеў ад цяжкай паводкі

4 жніўня 2010 года
Джала Бэла, Пакістан

  • Канферэнцыя ў Сан-Францыска: Прадстаўнік Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі падпісвае Статут ААН

26 чэрвеня 1945 года
Сан-Францыска, ЗША

  • Канферэнцыя ў Сан-Францыска, 25 красавіка – 26 чэрвеня 1945 года

26 чэрвеня 1945 года
Сан-Францыска, ЗША

  • Канферэнцыя ў Сан-Францыска

Кузьма Кісялёў, Народны камісар замежных спраў, кіраўнік Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (у цэнтры) з членамі дэлегацыі. Злева направа: Фрол Шмігаў, Уладзімір Перцаў, Кузьма Кісялёў, Антон Жэбрак, Георгі Байдакоў
25 красавіка 1945 года
Сан-Францыска, ЗША

  • Місія ААН у Бурундзі вітае паўднёваафрыканскіх міратворцаў

22 ліпеня 2005 года

  • Праект Адміністрацыі дапамогі і аднаўлення ААН (ЮНРРА)

1 студзеня 1946 года
Бельгія

  • Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека

Элеанора Рузвельт (ЗША) трымае постэр Дэкларацыі правоў чалавека на іспанскай мове. Лістапад 1949 года.
1 лістапад 1949 года.
Штаб-кватэра ААН, возера Саксэс, Нью-Ёрк

  • СССР, Беларусь і Ўкраіна падпісваюць Канвенцыю аб генацыдзе з агаворкамі

Злева направа: К.В.Кісялёў, міністр замежных спраў Беларусі; Аляксандр Панюшкін, Пасол СССР у ЗША; д-р Іван Керно, памочнік Генеральнага сакратара па Дэпартаменту прававых пытанняў; Аляксей Война, намеснік міністра замежных спраў Украіны падпісваюць спецыяльны пратакол ад імя бакоў.
16 снежня 1949 года
Штаб-кватэра ААН, возера Саксэс, Нью-Ёрк

  • Афганістан адзначае Міжнародны дзень міра 2007 года

Галубы міра лятаюць на тэрыторыі гістарычнай мячэці Хазраты-Алі ў горадзе Мазары-Шарыф (Афганістан).
22 сакавіка 2007 года
Мазары-Шарыф, Афганістан

  • Першая сесія Генеральнай Асамблеі ААН

10 студзеня 1946 года
Лондан (Вялікабрытанія)

  • Жанчыны адзначаюць Эйд аль-Фітр

Жанчыны моляцца каля мячэці з нагоды Эйд аль-Фітра.
1 кастрычніка 2008 года
Дылі, Тымор-Лешці

  • Маладыя людзі-інваліды бяруць удзел у мерапрыемствах Міжнароднага дня міра

Маладыя людзі, што перажылі ампутацыю, гуляюць у футбол у рамках мерапрыемстваў з нагоды Міжнароднага дня міра, арганізаваных Місіяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Ліберыі.21 верасня 2008 года
Манровія, Ліберыя

  • Вясковыя дзеці ў Тымары-Лешці вучацца ў школе

Дзеці з рыбацкай вёскі Суаі Лора ходзяць ў школу, іх навучанне стала магчымым дзякуючы харчовым рацыёнам Сусветнай харчовай праграмы, якія забяспечваюць іх штодзённымі стравамі з рысу і бабоў.
18 лістапада 2008 года
Суаі Лора, Тымар-Лешці

  • Афганскі селянін плугам арэ поле

Афганскі селянін арэ плугам поле, рыхтуючы яго да вырошчвання сельскагаспадарчых культур і чакаючы сёлета вельмі добрага ўраджаю пасля веснавых дажджоў.
8 чэрвеня 2009 года
Кішэм, Афганістан

  • Нядаўна перамешчанае суданскае насельніцтва рассяляецца ў Тавіле (Паўночны Дарфур)

Адлюстраванае на здымку дзіця стаіць сярод групы нядаўна перамешчаных жыхароў Судана, якія мусілі ўцячы з сваіх дамоў у Фанга і Тараба і зараз рассяляюцца ў горадзе Тавіла (Паўночны Судан), непадалёк ад лагера сілаў Змяшанай аперацыі Афрыканскага саюза-Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Дарфуры (ЮНАМІД).
28 верасня 2010 года
Тавіла, Судан

  • Бежанцы і вяртанцы ў рэгіёне Вялікіх Афрыканскіх Азёраў

Бежанцы, што вяртаюцца назад у Руанду, прывязваюць сваіх дзяцей вяроўкамі, каб тыя не згубіліся па дарозе. Вяроўка дадзеная работнікамі Чырвонага Крыжа.
1 снежня 1994 года
рэгіён Нгара, Танзанія

  • Сцягі ў Штаб-кватэры ААН

Сцягі дзяржаў-сябраў лунаюць ля Штаб-кватэры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку. Аблямаваны мармурам 39-павярховы офісны гмах вядомы як будынак Сакратарыята. Злева – будынак Генеральнай Асамблеі з невысокім купалам наверсе.
1 чэрвеня 1980 года   
Штаб-кватэра ААН, Нью-Ёрк

Интересная статья? Поделись ей с другими:

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить