| 14 Сентября 2010
Сентябрь 7, 2010
16 верасня 2010 года ў 17.00 у галерэі “Панарама” адбудзецца адкрыццё фотавыставы “Паралелі”
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь
Беларусь і Францыя: фатаграфічныя “Паралелі”

Сілуэт спалучаецца з эмоцыяй, погляд знаходзіць сваё адлюстраванне, разбураючы бар’еры і стэрэатыпы. Аб’яднаныя пачуццём адлюстраванасці горада ў чалавеку і чалавека ў гарадской прасторы, французскі фатограф Цьеры Клеш і беларускія фатографы Вольга Лойка і Віктар Байкоўскі ствараюць новыя віртуальныя і фатаграфічныя паралелі.
Разбураючы і “рэаніміруючы” горад сваім фатаграфічным поглядам, яны адышлі ад яркіх турыстычных выяваў і глянцавых пейзажаў, каб знайсці сябе ў чорным і белым, пабачыць цень і святло, сувязь і хаатычнасць дэталяў, замкнёных у межах адной гарадской прасторы.
Але фатаграфія не ізаляваная. У розны час, у розных гарадах і краінах, фатографы з розным досведам і стылем трапляюць пад уплыў падобных эмоцый і ўражанняў. Так нараджаюцца паралелі. Спачатку віртуальныя – паміж архітэктурай і чалавекам, матэрыялам і душой, станам і эмоцыяй. Затым фатаграфічныя – у межах беларуска-французскага фотапраекта “Паралелі” – паміж гарадамі і культурамі, што і стала асновай сумеснай выставы трох аўтараў.
Адкрыццё фотавыставы “Паралелі” адбудзецца ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 16 верасня 2010 года ў 17.00. На цырымонію адкрыцця запрошаныя: мастацтвазнаўца Яўген Шунейка, пісьменнік Навум Гальпяровіч, акцёрскі дуэт “Сігаль” (Мікіта Сідарэнка і Уладзімір Галак). У праграме – медыя-прэзентацыя “Водбліскі мараў” пра Парыж і Мінск ад Акселя Дзюкрэ. Вядучыя Юлія Новік і Віка Трэнас. Куратар Фёдар Ястраб.
Выстава праходзіць пры падтрымцы фоталабараторыі FotoMAX (www.fotomax.by) і дызайн-студыі Pix.by (www.pix.by).
Мэта праекта – аб’яднаць творчасць беларускіх і французскага фатографаў у межах адной канцэпцыі, паказаць адзінства вобразаў горада і гарадскога жыхара, які адначасова і блізкі агульнай урбаністычнай абстаноўцы, і адчужаны ад яе.
Гараджанін аддае гораду сваю сутнасць, зліваецца з ім і становіцца яго часткай, напаўняе сваімі перажываннямі і эмоцыямі гарадскую прастору. Ён пакідае свой след не толькі як стваральнік антрапагенных пейзажаў і архітэктурных збудаванняў, але і з’яўляецца неад’емнай часткай унутранага духоўнага зместу горада.
Фатограф здымае свае гісторыі, арганічна ўліваючыся ў рытм горада. Разам з тым ён імкнецца пераасэнсаваць іх суадносна са сваім светаглядам, праз успрыняцце навакольнага асяроддзя, пераадолець абмежаванні, закладзеныя ў геаметрычных формах гарадской архітэктуры. Ён стварае кампазіцыю ў межах адной выявы, асноўваючыся на ўжо вядомых элементах гарадской інфраструктуры, відазмяняе і трансфармуе вобраз і абрыс горада, паказваючы яго гледачу з боку, не бачнага для большасці, адкрываючы новае ў звычайных рэчах.
Праект далучае беларускае фотамастацтва да еўрапейскага кантэксту, можа быць асновай для новых сумесных праектаў і можа паспрыяць развіццю міжкультурных сувязяў.
Выстава працуе ў галерэі “Панарама” (Нацыянальная бібліятэка, пр. Незалежнасці, 116, 22-гі паверх) з 16 верасня па 6 кастрычніка 2010 г.
Тэл. галерэі 8017 2932955.
Даведка
Цьеры Клеш нарадзіўся ў 1965 годзе ў Брэтані, Францыя. Аўтар фотакніг «Deja vu» (з Філіпам Жэнада), «Imprimer le monde» (з Бернарам Шамбазам), а таксама падрыхтаванай да друку фотакнігі “Стамбул” (з Людавікам-Стэфанам Улісам) і рамана «La formation des nuages». Пачынаў свой творчы шлях як журналіст, у прыватнасці, кінакрытык часопіса «Cahiers du cinema», працаваў сцэнарыстам і выкладчыкам. Цяпер жыве ў Парыжы, актыўна ўдзельнічае ў выставах і фотапраектах, здзяйсняе фотавандроўкі па розных краінах (Марока, Гішпанія, Італія, ЗША, Сенегал, Мексіка, Партугалія, Турцыя, Кіпр, Балі, Кітай, Бельгія, Індыя).
Вольга Лойка нарадзілася ў 1978 годзе. З 1997 года працуе ў навуковай журналістыцы. Захапілася фатаграфіяй тры гады таму. Брала ўдзел у калектыўных фотавыставах, прызёр рэспубліканскіх фотаконкурсаў, у 2010 годзе – персанальная фотавыстава ў НФК “Мінск”, удзельнік медыя-праекта “Q.E.D”
Віктар Байкоўскі нарадзіўся ў 1967 годзе. Фатаграфаваць пачаў яшчэ ў дзяцінстве, але больш сур’ёзнае разуменне і ўспрыняцце фотамастацтва з’явілася нашмат пазней. Жыве і працуе ў Брэсце. Па спецыяльнасці праграміст. Удзельнік калектыўных фотавыставаў, прызёр рэспубліканскіх і міжнародных фотаконкурсаў.
Кантакты:
Аўтар праекта Юлія Новік
+375 29 5627427,
+375 29 3497398.
e-mail:
Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
http://julienovik.unblog.fr/
Менеджэр праекта Віка Трэнас
+375 29 5607793,
+375 29 1354495,
e-mail:
Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
http://vika-trenas.livejournal.com/




Известный белорусский фотохудожник Олег Ильич Петров (1960-2012 г.г.) умер от сердечной недостаточности 13 мая в г. Гродно. Похороны состоятся 15 мая.


