| 20 Июля 2010
Беларускі Дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваўБеларускае грамадскае аб'яднанне"Фотамастацтва" Народны фотаклуб “Мiнск”
ФотаАртСтудыя "У БІРЫЛКІ ...", прадстаўляюць з 13 жніўня 2010года
ў мастацкай галерэі «Універсітэт Культуры”
ШЛЯХ НА ГРУНВАЛЬД
ВЫСТАВА ФАТАГРАФII, ПРЫСВЕЧАНАЯ 600-ГОДДЗЮ ГРУНВАЛЬДСКАЙ БIТВЫ.
Аляксандр ВАЛАДЗЬКО
Аркадзь БIРЫЛКА
Артур ГАПАНОВIЧ
Вiталь РАКОВIЧ
Канстанцiн МЕЛЬНIК
Максiм АНIН
Святлана КАНДЫБОВIЧ
Уладзiмiр БУТУРЛЯ
13 жніўня а 17 гадзіне ў галерэі “Універсітэт Культуры” Палаца Распублікі адбудзецца адкрыццё калектыўнай фотавыставы "Шлях на Грунвальд", прысвечанай 600-годдзю вялікай бітвы. У экспазіцыі больш за 60 работ вядомых беларускіх майстроў фатаграфіі. Выстава будзе працаваць з 13.08.2010 г. па 27.08.2010 г.
“На бітву да Грунвальду ішлі віленцы, палачане, новагародцы, віцябляне, гродзенцы, магіляўчане, пінчукі, а з бітвы вярталіся беларусы. Нішто так не аб'ядноўвае людзей, як перамога ...”
Мячын А.М.
Падзея, якая адбылася 15 ліпеня 1410года, карэнным чынам змяніла сярэднявяковую Еўропу. Войска беларусаў, літоўцаў, палякаў, украінцаў і расейцаў разграміла пад Грунвальдам войска тэўтонскіх рыцараў. Гэта бітва стала адной з самых слаўных старонак нашага мінулага і вызначыла далейшы ход гісторыі на шматлікія стагоддзі.
Выстава «Шлях на Грунвальд» - гэта спроба рэстаўраваць тыя далёкія і вялікія падзеі праз фантазіі фотамастакоў.
Мастацкая галерэя «Універсітэт Культуры”
Мінск, Кастрычніцкая плошча, 1
Палац Рэспублікі
Выстава працуе: панядзелак - пятніца: 11.00-19.00 Выхадны: суббота- нядзеля





Этот город можно читать, как учебник по геометрии. В нем все расчерчено дорогами и трамвайными рельсами, изрыто переходами и тоннелями, пронизано конусами света уличных фонарей и фар машин. Он опутан каналами связи, набит потоками рекламы, формулами успеха, объемами предоплаченного трафика и бесконечными ссылками на виртуальные страницы чьих-то дневников. Здесь даже небо размечено межконтинентальными авиалиниями, а квадратные метры наполнены чьими-то судьбами, прямыми и ломанными, параллельными и пересекающимися.
Рэспубліканскі юнацкі фотаконкурс "Пацалунак па-беларуску" (далей - Конкурс) праводзіцца ўпершыню ў рамках рэалізацыі праграмы Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА "Культура свету". Мэтай дадзенай праграмы з'яўляецца прадастаўленне маладым людзям магчымасці знаёмства з нацыянальнай культурай і культурамі іншых краін. Дадзены Конкурс арыентаваны на далучэнне моладзі да нацыянальнай культуры.
ВЫСТАВКА ПИКТОРИАЛЬНОЙ ФОТОГРАФИИ
Мэта фотавыставы "Фарбы Венецыі" - не паказаць знаёмыя ўсім з дзяцінства архітэктурныя шэдэўры горада на вадзе, а стварыць у наведвальніка асаблівы эмацыянальны настрой, акцэнтаваць яго ўвагу на дэталях, якія, зліваючыся ў адно, ствараюць цэласны вобраз гэтага дзівоснага горада і дазваляюць кожнаму чалавеку прасякнуцца сапраўды містычнай венецыянскай атмасферай...Выстаўка працягнецца да 4 сакавіка.


