| 05 Мая 2010
Александр Толяроноквыставка документальной фотографии
Адзін год з жыцця людзей. Чатыры гарады: Мінск, Масква, Ільвоў і Іерусалім. Погляд з боку на нас такіх, якія мы ёсць на самой справе. Адлюстраванне імгнення жыцця – ад маленькага дзіцяці да сталага чалавека.
Выстава дакументальнай фатаграфіі “Імгненні жыцця. Чорнае і белае”.
Наколькі разнастайныя пачуцці, якія можа адчуваць і перадаваць чалавек? Пачуцці, эмоцыі, перажыванні – гэтым мы і адрозніваемся ад іншых жывых істот, якія жывуць на Зямлі. Але ж самае дзіўнае тое, што мы ўсе, такія розныя і непадобныя, разумеем адзін аднаго.
Адзін год з жыцця людзей. Чатыры гарады: Мінск, Масква, Ільвоў і Іерусалім. Погляд з боку на нас такіх, якія мы ёсць на самой справе. Адлюстраванне імгнення жіцця – ад маленькага дзіцяці да сталага чалавека.
Кожная маршчынка на твары – гэта адмеціна часу, гэта пройдзены жыццёвы шлях: беды і радасці, слёзы і ўсмешкі, імгненні адчаю і шчасця… Што ж адбываецца ў гэты момант у душы кожнага з нас? Якія мары, думкі, пачуцці нас наведваюць? Як мы змяняемся з часам нашага сталення? Аб усім гэтым раскажуць партрэты.
Аб аўтары.
Аляксандр Таляронак — удзельнік конкурсаў і групавых выстаў у Беларусі і за яе межамі. З 2008 года вядзе прафесійную дзейнасць у галіне фатаграфіі. Фатаграфіей захапляецца з дзяцінства. Супрацоўнічае з рознымі беларускімі выдавецтвамі і агенцтвамі. Паралельна з прафесійнай дзейнасцю рэалізуе творчыя праекты. Адзін з іх – “Імгненні жыцця. Чорнае і белае”. Любіць працаваць з чорна-белай фатаграфіяй у жанры партрэта. Вучыўся і выкладаў у студыі “Творчыя майстэрні” БДАМ.
Галерэя «Ў». тэл. 286-31-68




Этот город можно читать, как учебник по геометрии. В нем все расчерчено дорогами и трамвайными рельсами, изрыто переходами и тоннелями, пронизано конусами света уличных фонарей и фар машин. Он опутан каналами связи, набит потоками рекламы, формулами успеха, объемами предоплаченного трафика и бесконечными ссылками на виртуальные страницы чьих-то дневников. Здесь даже небо размечено межконтинентальными авиалиниями, а квадратные метры наполнены чьими-то судьбами, прямыми и ломанными, параллельными и пересекающимися.
Рэспубліканскі юнацкі фотаконкурс "Пацалунак па-беларуску" (далей - Конкурс) праводзіцца ўпершыню ў рамках рэалізацыі праграмы Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА "Культура свету". Мэтай дадзенай праграмы з'яўляецца прадастаўленне маладым людзям магчымасці знаёмства з нацыянальнай культурай і культурамі іншых краін. Дадзены Конкурс арыентаваны на далучэнне моладзі да нацыянальнай культуры.
ВЫСТАВКА ПИКТОРИАЛЬНОЙ ФОТОГРАФИИ
Мэта фотавыставы "Фарбы Венецыі" - не паказаць знаёмыя ўсім з дзяцінства архітэктурныя шэдэўры горада на вадзе, а стварыць у наведвальніка асаблівы эмацыянальны настрой, акцэнтаваць яго ўвагу на дэталях, якія, зліваючыся ў адно, ствараюць цэласны вобраз гэтага дзівоснага горада і дазваляюць кожнаму чалавеку прасякнуцца сапраўды містычнай венецыянскай атмасферай...Выстаўка працягнецца да 4 сакавіка.


