| 18 Апреля 2010
ІІI Мінская Міжнародная выстава графікі
Национальная библиотека Беларуси
С 20 апреля по 11 июня
Ужо ў трэці раз выстаўка такога ўзроўню пройдзе ў Беларусі і будзе экспанавацца ў трох галерэях Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: “Ракурс”, “Лабірынт” і “Атрыум”. У межах дзейнасці выстаўкі будзе праведзены конкурс, вынікі якога ацэніць аўтарытэтнае Міжнароднае журы, у якое ўвойдуць мастакі і мастацтвазнаўцы з розных краін. Падчас вернісажу пераможцам будуць уручаны дыпломы. Ганаровым госцем на гэты раз выступіць Фелікс Кароль (Славенія).
Упершыню ў ІІI Мінскую Міжнародную выстаўку графікі “Арт-лінія” будзе ўключана рэтра-праграма – выстаўка літаграфій англійскага графіка і архітэктара Джозэфа Нэша (1809—1878), вядомага ў Еўропе сваімі архітэктурнымі пейзажамі і жанравымі сцэнамі. Менавіта гэтая выстаўка, якая складаецца з 42 твораў, з’яўляецца першай презентацыяй фондаў графікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Такая практыка будзе прадоўжана і ў наступных праектах.
Выстаўка графікі “Арт-лінія” павінна раскрыць новыя перспектывы графікі, яе вялікі патэнцыял, здольнасць пастаянна абнаўляцца, адкрываць магчымасці для пошуку і эксперыментаў; акрэсліць сённяшні стан графікі, яе месца ў творчасці сучасных мастакоў Еўропы; садзейнічаць усталяванню творчых кантактаў.
На вернісажы прадставяць звыш 160 графічных твораў мастакі з Іспаніі, Украіны, Расіі, Беларусі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Славеніі, Балгарыі і іншых краін.

Кантактныя тэлефоны: (017) 293 27 67, (017) 293 28 23.
З сайту afisha.tut.by




Этот город можно читать, как учебник по геометрии. В нем все расчерчено дорогами и трамвайными рельсами, изрыто переходами и тоннелями, пронизано конусами света уличных фонарей и фар машин. Он опутан каналами связи, набит потоками рекламы, формулами успеха, объемами предоплаченного трафика и бесконечными ссылками на виртуальные страницы чьих-то дневников. Здесь даже небо размечено межконтинентальными авиалиниями, а квадратные метры наполнены чьими-то судьбами, прямыми и ломанными, параллельными и пересекающимися.
Рэспубліканскі юнацкі фотаконкурс "Пацалунак па-беларуску" (далей - Конкурс) праводзіцца ўпершыню ў рамках рэалізацыі праграмы Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА "Культура свету". Мэтай дадзенай праграмы з'яўляецца прадастаўленне маладым людзям магчымасці знаёмства з нацыянальнай культурай і культурамі іншых краін. Дадзены Конкурс арыентаваны на далучэнне моладзі да нацыянальнай культуры.
ВЫСТАВКА ПИКТОРИАЛЬНОЙ ФОТОГРАФИИ
Мэта фотавыставы "Фарбы Венецыі" - не паказаць знаёмыя ўсім з дзяцінства архітэктурныя шэдэўры горада на вадзе, а стварыць у наведвальніка асаблівы эмацыянальны настрой, акцэнтаваць яго ўвагу на дэталях, якія, зліваючыся ў адно, ствараюць цэласны вобраз гэтага дзівоснага горада і дазваляюць кожнаму чалавеку прасякнуцца сапраўды містычнай венецыянскай атмасферай...Выстаўка працягнецца да 4 сакавіка.


