| 26 Февраля 2010
НФК "Мінск" представляет выставку "Фота са старога альбома" с 4 марта по 1 апреля
Выстава “Фота са старога альбома” не прэтэндуе на сур’езнае даследванне, але дае магчымасць зазірнуць у гістарычна невялічкі адрэзак часу, абмежаваны другой паловай ХІХ і першай паловай ХХ стагоддзяў. Зацікаўлены глядач знойдзе на выставе цікавы этнаграфічны матэрыал: як выглядалі нашы продкі сто гадоў назад, як апраналіся, як ставіліся да самаго працэсу фатаграфавання. Экспазіцыя дае уяўленне аб развіцці фатаграфіі ў Беларусі і за яе межамі, аб культуры фатаграфічнага рамяства, аб людзях, якія рабілі візуальную гісторыю.
З часоў Дагера і Ньепса фатаграфія арганічна ўвайшла ў шматлікія сферы дзейнасці чалавека ад мікраміра да космасу. Алеж галоўнай і нязменнай задачай фатаграфіі было і застаецца яе ўнікальная магчымасць фіксаваць гісторыю і культуру народаў. І, безумоўна, не ў апошнюю чаргу робіць гэта праз фатаграфіі чалавека. Выстава “Фота са старога альбома” не прэтэндуе на сур’езнае даследванне, але дае магчымасць зазірнуць у гістарычна невялічкі адрэзак часу, абмежаваны другой паловай ХІХ і першай паловай ХХ стагоддзяў. Зацікаўлены глядач знойдзе на выставе цікавы этнаграфічны матэрыал: як выглядалі нашы продкі сто гадоў назад, як апраналіся, як ставіліся да самаго працэсу фатаграфавання. Экспазіцыя дае уяўленне аб развіцці фатаграфіі ў Беларусі і за яе межамі, аб культуры фатаграфічнага рамяства, аб людзях, якія рабілі візуальную гісторыю. Сярод іх браты Берманы, Я.Діжбак, З.Заблуд, М.Зубей, О.Дзеречынскі, А.Кантаровіч, М.Наппельбаум, І.Метар, І.Салавейчык, І.Хановіч, Л.Эпштейн і шмат іншых фатографаў. У сваей большасці яны былі сапраўднымі майстрамі сваей справы, што адпаведна, выклікала паважлівыя адносіны да іх з боку грамадзтва.
Прадстаўленая гледачам экспазіцыя – гэта і даніна той традыцыі, якая існавала на працягу ўсей гістрыі фатаграфіі – традыцыя сямейных альбомаў. Менавіта дзякаючы ім захаваліся да нашых дзен здымкі, прадстаўленыя на выставе. Хачу выказать шчырую ўдзячнасць усім, хто падтрымаў выставачны праект. Свае сяменыя альбомы і калекцыі адкрылі глядачам Марына Бацюкова, Аляксей Брагін, Віктар Бутра, Юрый Васільеў, Яўген Казюля, Віктар Паршын, Дзяніс Раманюк, Ірына Руткевіч, Віктар Суглоб, Алена Шаліма, Наталля Яўмененка.
Куратар выставы – Яўген Казюля
Камп’ютэрнае забеспячэнне: Уладзімір Паўлаў, Алена Шаліма
Інфармацыйная падтрымка – фотапартал “Zнята"






Этот город можно читать, как учебник по геометрии. В нем все расчерчено дорогами и трамвайными рельсами, изрыто переходами и тоннелями, пронизано конусами света уличных фонарей и фар машин. Он опутан каналами связи, набит потоками рекламы, формулами успеха, объемами предоплаченного трафика и бесконечными ссылками на виртуальные страницы чьих-то дневников. Здесь даже небо размечено межконтинентальными авиалиниями, а квадратные метры наполнены чьими-то судьбами, прямыми и ломанными, параллельными и пересекающимися.
Рэспубліканскі юнацкі фотаконкурс "Пацалунак па-беларуску" (далей - Конкурс) праводзіцца ўпершыню ў рамках рэалізацыі праграмы Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА "Культура свету". Мэтай дадзенай праграмы з'яўляецца прадастаўленне маладым людзям магчымасці знаёмства з нацыянальнай культурай і культурамі іншых краін. Дадзены Конкурс арыентаваны на далучэнне моладзі да нацыянальнай культуры.
ВЫСТАВКА ПИКТОРИАЛЬНОЙ ФОТОГРАФИИ
Мэта фотавыставы "Фарбы Венецыі" - не паказаць знаёмыя ўсім з дзяцінства архітэктурныя шэдэўры горада на вадзе, а стварыць у наведвальніка асаблівы эмацыянальны настрой, акцэнтаваць яго ўвагу на дэталях, якія, зліваючыся ў адно, ствараюць цэласны вобраз гэтага дзівоснага горада і дазваляюць кожнаму чалавеку прасякнуцца сапраўды містычнай венецыянскай атмасферай...Выстаўка працягнецца да 4 сакавіка.


